Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Калядкі у школе

Дата: 19 января 2015 в 20:10
761 просмотр

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Каляды – свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стварала тое, што   на каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, праць, рыхтаваць дровы – можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Працягваліся каляды прыкладна 2 тыдні.

На каляды існавалі такія традыцыі як добра накрыты стол, варажба, а таксама калядаванне. Вось і ў нашай школе 17 студзеня  прайшлі  “Калядкі”.

Свята складалася з некалькі этапаў. Па-першае, вучні даведаліся, што за свята каляды. Калі пачалі яго адзначаць.Якія традыцыі, звязаныя з гэтым святам. Затым да гледачоў завіталі калядоўшчыкі, якія пажадалі ўсім прысутным дабра, здароўя, поспехаў.

Пасля гэтага да ўвагі прысутных былі прадстаўлены калядныя стравы. Кожны меў магчымасць паспрабаваць куццю.

Затым усе акунуліся ў атмасферу варажбы. Варажылі на тое, якім будзе наступны год, ці здзейсніцца жаданне і г.д. 

Усе фотаздымкі глядзіце у фотаальбоме

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.